Былая палітзняволеная змушаная была эвакуіравацца з Беларусі разам са старым бацькам і двума маленькімі дзецьмі.
“Нашае жыццё паламалі 23 студзеня 2024 года, калі ў 7:30 раніцы прыйшлі супрацоўнікі КДБ і забралі мяне на допыт па справе INeedHelp. На шчасце, тэлефон мой быў пачышчаны, таму нічога толкам прад’явіць мне не атрымалася. Мяне пратрымалі да вечара, склалі пратакол, забралі тэлефон і адпусцілі. Аднак у той жа дзень затрымалі і маю маці. Цяпер яна пад следствам у Жодзіна. Мы з татам зразумелі, што і на яго таксама будуць заводзіць крымінальную справу, таму вырашылі з’яжджаць. Тата не вытрымаў бы турмы, ды і я не перажыла б чарговага тэрміну і расстання з дзецьмі.
Таму 27 студзеня 2024 года я, дзеці і тата — мы з’ехалі. Стан бацькі жудасны, бо ягонае жыццё павалілася за тры дні. А на мне тата-пенсіянер ужо без пенсіі і двое маленькіх дзяцей.”
Дапамагчы Вользе тут (карта/paypal): https://bysol.org/be/private/volhatakarchuk/
Працуем далей! Баронім сваіх.