Прапаганда заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах
«Мінская праўда» апублікавала калонку Юрыя Уварава пра Курапаты.
«Неабходна раз і назаўжды спыніць цырк на касцях. Правесці эксгумацыю астанкаў ахвяр фашыстаў і беларускіх паліцаяў, і перапахаваць, як кажуць, ад граху далей. Беларусы чакаюць гэтага ад дзяржавы не першы год. І мы спадзяемся быць пачутымі», – так гучыць асноўны пасыл аўтара.
Блогер Юрый Увараў з Берасця. Некалькі гадоў ён пражыў ва Украіне «па сямейным абставінам». Яго ролікі на Youtube у сярэднім набіраюць каля 5 тысяч праглядаў. У сваім відэаблогу ён раскрывае тэмы «Кепскага загніваючага Захаду».