Вернікі нясуць зьнічы да сьцен закрытага Чырвонага касьцёла ў Менску
Штогод у гэты час адбываецца малітва за памерлых. Сёлета яе праводзяць ля сьценаў закрытага Чырвонага касьцёла, а не ў самім храме. Вернікі нясуць зьнічы да труны фундатара касьцёла Эдварда Вайніловіча, паведамляе katolik.life.