Топ-5 кніг, якія дапамогуць лепей зразумець нашу беларускую душуПісьменьніца і публіцыстка Яна Воль…

Мінск Навіны

Топ-5 кніг, якія дапамогуць лепей зразумець нашу беларускую душу

Пісьменьніца і публіцыстка Яна Вольская склала ўласны рэйтынг кніг, якія аператыўна і гарантавана дапамогуць кожнаму беларусу паразумецца са сваёй нацыянальнай ідэнтычнасцю.

1. Максім Гарэцкі «Дзьве душы» (1919).

Знакамітая філасофская аповесьць, фундамэнтальны для разуменьня беларускай духоўнай падвоенасьці тэкст. Герой-беларус Максіма Гарэцкага стаіць на скрыжаваньні эпохаў і культураў. На тле падзеяў Першай сусьветнай і грамадзянскай войнаў і рэвалюцыі ён сутыкаецца з рознымі сіламі — бальшавікамі, нацыянал-дэмакратамі, авантурыстамі… Праз пакуты і сумневы герой прыходзіць да разуменьня сябе, але гэты поўны трагізму шлях пралягае праз унутраны надлом.

Аповесьць «Дзве душы», у якой Максім Гарэцкі ставіць пытаньне пра самавызначэньне нацыі — гэта адзін з найгалоўнейшых філасофскіх твораў беларускай літаратуры.

2. Ігнат Абдзіраловіч «Адвечным шляхам» (1921).

Таксама філасофскі твор — пра ўнікальны гістарычны шлях Беларусі ў кантэксьце яе геапалітычнага і культурнага становішча. Беларусь паўстае ў якасьці памежжа, дзе судакранаюцца цывілізацыі Захаду (Эўропа) і Усходу (Расея). Беларускі народ, хістаючыся духоўна, прымае элементы то адной, то другой культуры, але ніколі не прымае нейкую адну зь іх цалкам.

Працяг па спасылцы. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.