Павел Церашковіч: «Калі ўздымаецца лямант, маўляў, не дадзім перапісаць гісторыю — яе будуць перапіс…

Мінск Навіны

Павел Церашковіч: «Калі ўздымаецца лямант, маўляў, не дадзім перапісаць гісторыю — яе будуць перапісваць»

На гістарычным факультэце БДУ плануюць адкрыць новую спецыяльнасць — «лічбавая гісторыя». Сярод яе задач улады называюць «абарону гістарычнай памяці» і супрацьдзеянне «фальсіфікацыі гісторыі».

Гісторык, сябра БІПГ Павел Церашковіч у інтэрв’ю «Салідарнасці» станоўча ацэньвае развіццё лічбавых тэхналогій у гістарычнай навуцы, але звяртае ўвагу на ідэалагічны кантроль над выкладаннем гісторыі ў Беларусі.

Паводле гісторыка, афіцыйныя рэкамендацыі Мінадукацыі прадугледжваюць негатыўную ацэнку перыяду Рэчы Паспалітай і пазітыўную — знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі.

Церашковіч таксама адзначае міжнародную ізаляцыю беларускай вышэйшай адукацыі, пагаршэнне пазіцый універсітэтаў у сусветных рэйтынгах і пераарыентацыю супрацоўніцтва на Расію ды іншыя аўтарытарныя краіны.

Чытаць інтэрв’ю цалкам на «Салідарнасці»