​З Фэйсбуку Марыны АдамовічАб стане МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧАНяведанне і трывога зносяць дах. Да таго ж, не…

З Фэйсбуку Марыны Адамовіч
Аб стане МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА
Няведанне і трывога зносяць дах. Да таго ж, нельга забыцца на тое, як яшчэ ў кастрычніку “згубіўся” Мікалаеў ліст з дазволам на медбандэроль, і не дайшоў да яго ніводны з напісаных мной за наступны месяц лістоў, у якіх я пра той дазвол настойліва пыталася. Гэта ўсё, канешне, Барабашка вінаваты. Ці лісты самі “згубіліся”? Толькі больш, чым на месяц, чалавек быў пакінуты без неабходных лекаў. Пасля кавіда.
У мяне і сёння няма ніякай ўпэўненасці, што Мікалай атрымаў тую, нарэшце дасланую мной, бандэроль – лістоў жа няма.
Так што ў мяне не параноя, а абгрунтаваны папярэднімі дзеяннямі спецыяльна навучаных людзей страх. У пошуках Чалавека патэлефанавала ў калонію. Хацела запытацца пра стан Мікалая, з доктарам пагаварыць, мо, лекі якія патрэбныя. Ага, канешне! Пра вынікі, мяркую, казаць не трэба. Здароўе зняволенага – дзяржаўная таямніца, і з доктарам пагаварыць таксама немагчыма.
Затое з начальнікам можна. Але толькі ў сераду. Неяк так.
А яшчэ можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце: [email protected]
Гэта я тонка намякаю, як бы, што можна запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікола Статкевіч , і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты.
Дзякуй!

Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу