
17 верасня 1939 года: Сталін, Гітлер і падзел краіны
На YouTube-канале Беларускай службы Польскага радыё выйшла размова з гісторыкам Алесем Смаленчуком, сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі, пра адну з найбольш супярэчлівых дат беларускай гісторыі — 17 верасня 1939 года.
Што адбылося пасля ўступлення Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь? Ці карэктна называць гэтыя падзеі «ўз’яднаннем» беларускіх земляў? Якую ролю ў падзеях 1939 года адыгралі Сталін, Гітлер і пакт Молатава — Рыбентропа?
У размове таксама — пра Рыжскі мір і падзел Беларусі, савецка-нямецкі парад у Брэсце, рэпрэсіі і дэпартацыі, а таксама пра тое, чаму для адных беларусаў 1939 год азначаў аб’яднанне беларускіх земляў, а для іншых — пачатак новай трагедыі.
Глядзець размову: https://youtu.be/OWrYKLDR-d4?is=yEQ6ZRT0DbubIHZP
17 верасня 1939: Сталін, Гітлер і падзел краіны
У размове пра адну з самых супярэчлівых дат беларускай гісторыі – 17 верасня 1939 года.
Што адбылося пасля ўваходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Ці можна называць гэтыя падзеі ўз’яднаннем? Якую ролю адыгралі Сталін, Гітлер і пакт Молатава–Рыбентропа?…