“Бальшавікі заспелі ў Заходняй Беларусі рэлігійнае жыццё добра арганізаваным. У адрозненні ад усходніх абласцей, дзе былі зачыненыя ўсе цэрквы, не існавала ніводнай епархіі і не было ніводнага епіскапа, у заходніх абласцях у 1940 г. налічвалася 542 царквы і 606 святароў”
“На другі дзень знаходжання ў Пінску чырвонаармейцы падпалілі Свята-Фёдараўскі сабор і стралялі ў яго са стрэльбаў. Ўдосталь наглуміўшыся над храмам, яны вырашылі адабраць царкоўную мэблю. Калі сябры царкоўнага камітэта запатрабавалі спыніць самаўпраўства або падаць дакументы на канфіскацыю маёмасці, іх арыштавалі”.
“У чэрвені 1941 г., за некалькі дзён да пачатку вайны, у артыкуле «патрыятызм і рэлігія» (апублікаваным у часопісе «бязбожнік») сцвярджалася: «Рэлігія з’яўляецца лютым ворагам савецкага патрыятызму…»”.
У першыя ж дні забілі святара з сям’ёй. Як 17 верасня змяніла жыццё хрысціян у Заходняй Беларусі