
«У польскіх паліцэйскіх акругляліся вочы, калі бачылі, хто за стырном». Як жыў Аляксандр Мілінкевіч – расказваюць яго знаёмыя і блізкія
40 дзён таму пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч – грамадскі дзеяч і палітык, які заўважна паўплываў на гісторыю сучаснай Беларусі. Для многіх беларусаў ён – чалавек з плаката 2006 года з надпісам-верай «новы прэзідэнт». Але кім насамрэч быў Аляксандр Мілінкевіч, як ён жыў і што ім рухала?
Пра гэта «Салідарнасці» расказалі людзі, якія шмат гадоў былі побач з ім.