
Заўтра – гадавіна бітвы пад Воршай
Дзень 8 верасня таксама называюць Днём беларускай вайсковай славы ці Днём беларускага войска.
Нагодай стала знакамітая бітва пад Воршай, калі аб’яднаныя войскі ВКЛ у 1514 годзе ўшчэнт разграмілі маскоўскія войскі. Перамога мела лёсавызначальнае значэнне для ўсяго еўрапейскага кантыненту на некалькі вякоў.
Удзельнікаў святкавання Дня бітвы пад Воршай улады Лукашэнкі заўсёды пераследавалі і рэпрэсавалі. Цяпер беларусы святкуюць аршанскую бітву ў розных гарадах і краінах свету.