
Гэты ўнікальны драўляны палац, збудаваны ў 1780-х гадах, могуць выключыць са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Выданне reform. news ананімна пагутарыла з беларускім архітэктарам, які працуе з гістарычнай спадчынай. Ён называе гэты будынак шэдэўрам класіцызму:
Мне асабліва шкада ўнікальнага драўлянага палаца ў Радзівіламонтах, збудаванага паводле праекту Карла Спампані ў 1780-х гадах. Няма ніводнага падручніка па гісторыі архітэктуры, у якім не быў бы прадстаўлены гэты шэдэўр эпохі класіцызму. Архітэктурным помнікам такога ўзроўню ганарылася б любая еўрапейская дзяржава, кіраўніцтва якой дбае пра будучыню сваёй краіны.
На яго думку, сама ідэя знішчаць тое, што дзяржава не здолела захаваць, сведчыць пра банкруцтва сістэмы кіравання культурнай спадчынай.
Архітэктар кажа, што гістарычныя будынкі – гэта не толькі мінулае, але і «важны рэсурс для эканамічнага развіцця тэрыторый». А чыноўнікі проста няздольныя арганізаваць сістэму так, каб іх захаванне прыносіла эканамічную карысць.