Шэсць гадоў таму беларусы прыйшлі да рэзідэнцыі Лукашэнкі30 жніўня ў Менску адбыўся маштабны «Марш м…

Мінск Навіны

Шэсць гадоў таму беларусы прыйшлі да рэзідэнцыі Лукашэнкі

30 жніўня ў Менску адбыўся маштабны «Марш міру і незалежнасці». Акцыя таксама супала з 66-годдзем Лукашэнкі, якое ён адзначаў, хаваючыся за АМАПаўцамі.

У той дзень на вуліцы Менску выйшлі ад 100 да больш як 200 тысяч чалавек. Пратэстоўцы сабраліся на плошчы Незалежнасці, прайшлі да стэлы «Менск – горад-герой», а адтуль да рэзідэнцыі Лукашэнкі.