7 ліпеня 2000 выкрадзены і зьнік Зьміцер Завадзкі, журналіст і тэлеапэратар.Дзьмітры Завадзкі быў ас…

Мінск Навіны

7 ліпеня 2000 выкрадзены і зьнік Зьміцер Завадзкі, журналіст і тэлеапэратар.

Дзьмітры Завадзкі быў асабістым апэратарам Аляксандра Лукашэнкі, потым пайшоў на ОРТ. Працаваў з апазыцыйным журналістам Паўлам Шараметам.

Раніцай таго дня Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Менск сустракаць Паўла Шарамета, карэспандэнта ОРТ па Беларусі, які прылятаў з Масквы. Машыну знайшлі на стаянцы аэрапорту з павыціранымі адбіткамі пальцаў, Зьмітра ў ёй не было. З тых часоў Завадзкага больш ніхто ня бачыў.

Што вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні апанэнтаў Лукашэнкі: https://smarturl.click/Re2bD