
На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай
Магутная навальніца, якая прайшла днямі над Падляшшам, нанесла сур’ёзныя страты старадаўнім могілкам у вёсцы Мастаўляны — на радзіме нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Мясцовая праваслаўная парафія, якая апякуецца святыняй, не дае рады самастойна справіцца з наступствамі стыхіі і просіць неабыякавых людзей аб дапамозе: як фінансавай, так і валанцёрскай.
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399535