
Уладзіміру Някляеву — 80!
9 ліпеня свой дзень народзінаў адзначае легендарны паэт, пісьменнік, палітык, мысляр і былы палітвязень Уладзімір Някляеў.
Віншуем і зычым доўгіх гадоў, моцы і новых выбітных радкоў!
Абавязкова пачытайце магутны зварот Уладзіміра Някляева з назвай «Вам!» са шчодрым адлупам лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, на якіх трымаецца яго ўлада. Гэты верш быў напісаны яшчэ ў 2010 годзе, але пабачыў свет толькт праз 10 гадоў, калі стаў найбольш актуальным.
Літаратар адмыслова вырашыў звярнуцца да чыноўнікаў на мове, якую яны гарантавана зразумеюць.
Таксама рэкамендуем паглядзець інтэрв’ю Мікіты Мелказёрава да 75-годдзя легендарнага беларуса на канале «жыццё-маліна»: