Шэсць ураджэнцаў Беларусі, якія паўплывалі на гісторыю АмерыкіДа 250-годдзя незалежнасці ЗША Радыё С…

Мінск Навіны

Шэсць ураджэнцаў Беларусі, якія паўплывалі на гісторыю Амерыкі

Да 250-годдзя незалежнасці ЗША Радыё Свабода падрыхтавала відэа пра шэсць неверагодных гісторый людзей з беларускай зямлі, чые лёсы сталі часткай амерыканскай гісторыі.

Тадэвуш Касцюшка дапамагаў амерыканцам перамагчы ў Вайне за незалежнасць. Дэвід Сарноў стаў адной з ключавых фігур у развіцці радыё і тэлебачання. Іда Разэнталь змяніла жаночую моду. Луіс Барт Маер паўплываў на станаўленне Галівуда. Барыс Кіт працаваў над ракетнымі тэхналогіямі, якія дапамаглі амерыканцам паляцець на Месяц. А Ігар Тульчынскі стаў адным з найбольш паспяховых фінансістаў у ЗША.

Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=ImzpPjAqWoo

Хто пабудаваў Амэрыку? Беларускі сьлед у гісторыі ЗША

Да 250-годзьдзя незалежнасьці ЗША мы сабралі шэсьць неверагодных гісторый людзей зь беларускай зямлі, якія паўплывалі на гісторыю Амэрыкі. Тадэвуш Касьцюшка будаваў умацаваньні, што дапамаглі перамагчы ў вайне за незалежнасьць. Давід Сарноў зрабіў тэлебачаньне…