
У Польшчы затрымалі двух чалавек за дзейнасць на карысць беларускіх спецслужбаў. Гаворка ідзе пра 19-гадовага беларуса і 44-гадовага паляка.
Затрыманыя прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія ў Варшаве арганізоўвала беларуская меншасць. Яны запісвалі ўдзельнікаў і фатаграфавалі іх, за што атрымлівалі аплату з боку спецслужбаў.
Дабжыньскі ўдакладніў, што затрыманыя дзейнічалі як мінімум з мінулай восені. Беларусу, паводле яго словаў, 19 гадоў, ён знаходзіўся ў Польшчы афіцыйна, працаваў афіцыянтам.