Што б ні падпісаў Лукашэнка з Пуціным — варта памятаць, што ён даўно (і не з 2020-га, а яшчэ з 90-х, калі зьдзейсьніў дзяржаўны пераварот і зламаў Канстытуцыю) страціў легітымнасьць. Тое ж тычыцца ягоных “парламенту” і “сэнату”, якія будуць “ратыфікаваць” “пагадненьні”— іх ніхто ніколі не выбіраў.
Прававы сэнс — як бы подпіс паставіў Вася з трэцьцяга пад’езду.
Беларускі народ даўно пазбаўлены магчымасьці выбіраць што прэзыдэнта, што парламент. Гэта называецца — узурпацыя ўлады, і з улікам гэтага міжнародная супольнасьць і павінна ставіцца да таго, што сёньня могуць падпісаць двое дыктатараў.