«ГЛАВНОЕ — ВВЯЗАТЬСЯ В ДРАКУ, А ТАМ — ПОСМОТРИМ»Гэтая фраза Леніна можа быць адной з формулаў Пуціна…

«ГЛАВНОЕ — ВВЯЗАТЬСЯ В ДРАКУ, А ТАМ — ПОСМОТРИМ»

Гэтая фраза Леніна можа быць адной з формулаў Пуціна ў дачыненьні да ўдзелу Беларусі ў вайне.

Для ўцягваньня т.зв. беларускага войска ў вайну Пуціну зусім не абавязкова, каб віцебскія ці берасьцейскія дэсантнікі альбо барысаўскія танкісты пайшлі праз беларуску-украінскую мяжу на Кіеў разам з расейскімі батальёнамі.

Дастаткова пайсьці на Кіеў з Беларусі аднымі толькі расейскім вайскоўцам — зразумела, пры авіяцыйнай і артылерыйскай падтрымцы, яны абавязковыя — і ў адказ па расейскіх аб’ектах на тэрыторыі Беларусі (месцах дыслакацы асабістага складу, аэрадомах, сховішчах боепрыпасаў) будуць нанесеныя ракетныя ўдары Ўзброеных сілаў Украіны.

Пра гэта ўкраінскі бок апошнім часам заяўляў неаднаразова.

І гэта ня блеф.

Ілюзіяў тут не павінна быць інякіх.

Мішэньню будуць і беларускія прыпамежныя (а магчыма, і ня толькі) транспартныя вузлы і аб’екты — чыгуначныя станцыі, масты, аўтамагістралі і г.д.

Усё гэта скажа вам любы першакурсьнік ваеннай вучэльні, які праслухаў хаця б курс уводзінаў у ваенную тактыку.

Ужо на другія суткі — калі ня ў першыя — сытуацыя будзе мець непрадказальны сёньня характар і, па, праўдзе, я ня бачу, што магло б спыніць Лукашэнку ад увядзеньня ў баявыя дзеяньні т.эв. беларускага войска.

Суправаджацца гэта будзе зь яшчэ большым тэрорам супраць беларускага народа, каб здушыць любыя спробы пратэсту супраць удзелу ў вайне.