ПРЭМ’ЕРА Новы фільм пра Мікалая Статкевіча паказвае супрацьстаянне дзвюх супрацьлеглых сістэм каштоўнасцяў. Будучая еўрапейская дэмакратычная Беларусь і агрэсіўны тупы савок, з рэпрэсіямі і дыктатарскай уладай. Першую Беларусь увасабляе Статкевіч – герой, пасіянарый, патрыёт, гарант дэмакратычных перамен, які аддаў усё сваё свядомае жыццё для пабудовы незалежнай квітнеючай Беларусі. Другую – Лукашэнку – злачынец, які незаконна захапіў уладу, фізічна знішчае сваіх супернікаў, здраднік, які прадаў незалежнасць Беларусі дзеля ўласнай аднаасобнай улады, фактычна здаў краіну Пуціну і ўцягнуў Беларусь у вайну супраць Украіны. Статкевіч і Лукашэнка абодва падпалкоўнікі. Статкевіч – сапраўдны ваенны, кандыдат тэхнічных навук, якому з-за яго дзейнасці не далі абараніць доктарскую. Шляхціц па нараджэнні, рыцар па жыцці, абаронца сваёй радзімы. Лукашэнка – прыстасаванец, недавучка, які зрабіў кар’еру камсамольскага работніка, “спецыяліст шырокага профілю”, які разваліў краіну. Хітры, помслівы кар’ерыст, які прыйшоў да ўлады, адразу пачаў знішчаць беларускіх лідэраў. Ганарыцца тым, што ён апошні дыктатар Еўропы і “рускі са знакам якасці”. https://youtu.be/ciGA2EGD6_s
Новы фільм пра Мікалая Статкевіча паказвае супрацьстаянне дзвюх супрацьлеглых сістэм каштоўнасцяў. Будучая еўрапейская дэмакратычная Беларусь і агрэсіўны тупы савок, з рэпрэсіямі і дыктатарскай уладай. Першую Беларусь увасабляе Статкевіч – герой, пасіянарый…