Пра гэта пішуць праваабаронцы з @MAYDAYMog.
Кіраўніком папраўчай калоніі № 3 у Віцебску (на фота) Старавойтаў быў каля 5 гадоў. Агулам жа ён працаваў у гэтай установе ажно з 1998 года, калі ўладкаваўся на пасаду кантралёра.
Да жніўня 2020 года ў «Віцьбе» адбывалі пакаранне шматлікія бізнесоўцы і чыноўнікі, таму яна лічылася адной з найлепшых у краіне. Пасля таго, як Лукашэнка запусціў хвалю масавых рэпрэсіяў, звязаных з пратэстамі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту, ПК-3 стала такім жа месцам катавання палітвязняў, як і дзясяткі іншых лакацыяў. Калі казаць канкрэтна пра памерлага Старавойтава, то дакладна вядома, што ён прымушаў «палітычных» пісаць лісты з прашэннем аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
У траўні мінулага года ў віцебскай ПК-3 памёр Мікалай Клімовіч, якога пакаралі за карыкатуру на Лукашэнку. У мужчыны была другая група інваліднасці, аднак яго ўсё роўна накіравалі ў калонію. Звальненне Аляксея Старавойтава, зрэшты, не было ніяк звязана з той смерцю.