Вельмі талковая ініцыятыва. Не вельмі зразумела, як пры сотнях тысячаў беларусаў у Польшчы петыцыю падпісалі пакуль 200 чалавек. Аууу, беларусы! Чаму на Грунвальдскім полі дагэтуль няма беларускага сцяга – загадка. На полі бою было больш трох дзесяткаў харугваў ВКЛ. У тым ліку з Полацка, Віцебска, Смаленска, Горадні, Наваградка, Берасця. Трэба ўшанаваць нашых продкаў. Я падпісаў, чакаю адкрыцця музею а 9.00, дык яшчэ і пазваню з такой просьбай. Было б шыкоўна, каб петыцыю падпісалі Зянон Пазьняк, Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Андрэй Саннікаў, беларускія палітыкі, якія знаходзяцца ў Польшчы. А ідэальна – каб тысячы беларусаў у Польшчы. Здаецца, сайт з петыцыяй ніхто не блакаваў. Дзякуй!
https://www.ipetitions.com/p/untitled-petition-134/
Усталяваць бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі
Заклікаем кіраўніцтва Музея Бітвы пад Грунвальдам усталяваць штандар з бел-чырвона-белым сцягам у гонар беларускіх харугваў, якія ўдзельнічалі ў бітве. Падтрыма