Карціны Сямёна Скрапецкага паказваюць Лукашэнку як крывавага тырана і залежнага ад Пуціна

Мінск Навіны

Кпіны з Лукашэнкі ў карцінах Сямёна Скрапецкага

Забіты ў Белай Падляскай расейскі карыкатурыст даўно і часта крытыкаваў Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Таксама ён вельмі крытычна ставіўся да дзеяньняў апазыцыі, як расейскай, так і беларускай. Яшчэ ў 2020-м годзе Скрапецкі падтрымаў беларускія народныя пратэсты супраць дыктатуры.

На карцінах, дзе ён зьмяшчаў Лукашэнку, Скрапецкі паказваў палітыка крывавым тыранам, то зь сінімі пальцамі, то з бэнзапілою, то як вартавога канцлягеру, і нязьменна ў крыві, заўсёды побач з выявай Пуціна, каб паказаць залежнасьць беларускага дыктатара ад расейскага.