
У Расеі заявілі, што ў выніку ўкраінскага абстрэлу Бранскай вобласьці пацярпелі дзеці з Гомля: https://smarturl.click/WGx1Z
Кіраўнік Бранскай вобласьці Ягор Кавальчук заявіў, што ў выніку абстрэлу ўкраінскіх сіл пацярпеў аўтобус, у якім знаходзілася дзіцячая футбольная каманда з Гомля, якая ехалі на адпачынак у Геленжык.
«У выніку мэтанакіраванага ўдару загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Параненыя 6 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей. Усіх пацярпелых апэратыўна адправілі ў лякарню, дзе ім надалі неабходную мэдычную дапамогу», – паведаміў кіраўнік расейскага рэгіёну.
Іншых пасажыры, паводле яго, адправяць дадому.