У беларускіх калёніях вязні вырабляюць прадукцыю для расейскай вайны за 1–10 рублёў у месяц

Мінск Навіны

Скрыні для «Градаў», насілкі для параненых, кветкі для забітых. Што робяць у беларускіх калёніях для расейскай вайны: https://smarturl.click/WGVmD

Паводле былых палітвязьняў, за гэтую працу вязьні атрымліваюць 1–10 рублёў на месяц. Пры гэтым многія адкрыта сабатуюць вытворчасьць: павольна працуюць, робяць выгляд занятасьці або наўмысна зрываюць нормы.

Фактычна расейская вайна атрымала ў Беларусі яшчэ адзін рэсурс — амаль бясплатную працу зьняволеных.

Былыя палітвязьні з трох калёніяў — магілёўскай, шклоўскай і івацэвіцкай расказалі нам падрабязнасьці.