Удар па беларускім аўтобусе здзейснены расейскім дронам з мэтай уцягнуць Беларусь у вайну

Мінск Навіны

Усё менш сумневу, што ўдар па беларускім аўтобусе адбыўся менавіта расейскім дронам, і зроблены ён з мэтай уцягнуць Беларусь у вайну.

Палітыка Крамля ва ўсе стагодзьдзі была цынічнай, але ўпершыню — адрозна ад часоў цароў і генеральных сакратароў, калі апрычнікаў ды НКВД правіцелі трымалі на ланцугу — Расеяй кіруе гэты самы клан апрычнікаў і чэкістаў. Межаў і дна ў гэтых людзей няма.

Захад не павінен дапусьціць памылкі 1991 году, калі ён паверыў у “светлое будущее России” з крыху адрэтушаваным КГБ і ядзерным арсэналам (дапоўненым вывезенымі з Беларусі, Украіны і Казахстану боегалоўкамі). Поўная ліквідацыя Лубянкі, поўная ліквідацыя ядзернай зброі (а яшчэ лепш – і арміі), падзел тэрыторыі на зоны адказнасьці — як у выпадку з Трэцім Рэйхам.

Вось толькі гэта, у сукупнасьці, можа гарантаваць адсутнасьць небясьпекі суседнім народам, ды і ўсяму сьвету.