У Літве адрэагавалі на прызнанне ЕГУ «экстрэмісцкім»МЗС краіны раскрытыкаваў рашэнне ўладаў Беларусі…

У Літве адрэагавалі на прызнанне ЕГУ «экстрэмісцкім»

МЗС краіны раскрытыкаваў рашэнне ўладаў Беларусі:

«Крок Менску па прызнанні “экстрэмісцкай арганізацыяй” акрэдытаванага беларускага ўніверсітэту, які працуе ў выгнанні ў Вільні, з’яўляецца абуральным.

Ён падвяргае студэнтаў, выкладчыкаў і іх сем’і сур’ёзнай рызыцы і перашкаджае доступу да незалежнай, аб’ектыўнай адукацыі. Мы гатовыя падтрымаць супольнасць ЕГУ», – напісаў міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс у сацсетцы X.

Ведамства назвала такія дзеянні варожым крокам з боку рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы і ЕЗ.