15 красавіка 1943 года савецкімі партызанамі была спаленая вёска Дражна. Агрэсары спалілі 37 хат і з…

15 красавіка 1943 года савецкімі партызанамі была спаленая вёска Дражна. Агрэсары спалілі 37 хат і забілі 25 людзей, у тым ліку 15 жанчын і дзяцей. Зразумела, што за саветамі ніхто не быў пакараны за злачынствы. Ужо ў навейшыя часы, у 2008 годзе людзі вырашылі ўшанаваць ахвяры і каля каталіцкіх могілак усталявалі памятны крыж, які хутка ліквідавалі спадкаемцы саветаў – лукашысты. У Старадарожскі раёне ёсць больш за 90 помнікаў да тэмы вайны, а адзін з іх «у гонар» савецкіх партызан, якраз насупраць месца, дзе знаходзіўся крыж у памяць аб ахвярах.