Хабар складалі ў схованку службовай прыбіральніМаштабную карупцыйную схему выявілі ў сістэме ЖКГ на …

Хабар складалі ў схованку службовай прыбіральні

Маштабную карупцыйную схему выявілі ў сістэме ЖКГ на Берасцейшчыне, Менску і сталічнай вобласці.

Службовыя асобы сістэмы ЖКГ абкладалі данінаю бізнесоўцаў за магчымасць працаваць на аб’ектах капрамонту, за першачарговы ці своечасовы разлік.

Бралі хабар у рознай форме: будаўнічымі матэрыяламі, бясплатнымі рамонтамі нерухомасці сваякоў, працаўладкаваннем сваіх сяброў і каханак.

Грошы прымалі ў беларускіх рублях – ад 40 тысяч, і ў далярах – ад 20 тысяч. Для перадачы хабару выкарыстоўвалі розныя меры канспірацыі. Да прыкладу, схованку ў падвясной столі службовай прыбіральні камунальнага прадпрыемства ў Менску.