125 год з дня нараджэння ўраджэнца Брэстчыны — самага вядомага авантурніка родам з нашых зямель. 1 …

Нарадзіўся ў сям’і беларускі і зрусіфікаванага паляка. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ва Уладзімір (Расія). У сёмым класе гімназіі Пясецкі апынуўся ў турме пасля канфлікту з інспектарам, з якой уцёк.
Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён быў у Маскве, дзе стаў антыкамуністам. У 1918 годзе вярнуўся ў Мінск, а потым далучыўся да партызанскіх атрадаў і польскай арміі. У 1921 годзе Пясецкі пераехаў у Ракаў і заняўся кантрабандай, адначасова працуючы польскім разведчыкам.
У 1927 годзе польскі суд асудзіў яго на 15 гадоў турмы. У зняволенні Пясецкі адкрыў свой літаратурны талент, пачаў пісаць, а яго першая кніга, «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», мела вялікі поспех.
Падчас Другой сусветнай вайны Пясецкі быў у шэрагах Арміі Краёвай, кіруючы аддзелам па выкананні смяротных прысудаў. У 1946 годзе эміграваў на Захад, дзе працягваў займацца літаратурнай дзейнасцю.