BBC назвала прызнаньне свайго сайту ў Беларусі «экстрэмісцкім» крыміналізацыяй незалежнай журналісты…

BBC назвала прызнаньне свайго сайту ў Беларусі «экстрэмісцкім» крыміналізацыяй незалежнай журналістыкі

https://smarturl.click/Axz3R

У заяве прэсавай службы брытанскай мэдыякарпарацыі адзначаныя перасьцярогі за наступствы для «соцень тысяч жыхароў Беларусі, якія кожны тыдзень зьвяртаюцца да ВВС у пошуках гэтак неабходнай ім дакладнай і бесстароннай інфармацыі».

У карпарацыі заявілі, што «адпрэчваюць гэты крок беларускіх уладаў, які закліканы крыміналізаваць незалежную журналістыку».

Раней асабіста Лукашэнка некалькі разоў даваў інтэрвію з BBC.