
У Беларусі замкнёны яшчэ адзін касцёл
Гэта адбылося пасля арышту ксяндза
Анатоля Пархневіча ў вёсцы
Альковічы Вілейскага раёну.
Затрымліваць пробашча прыехалі раніцай некалькі машын, усе супрацоўнікі былі ў масках – з’ехалі яны толькі пад вечар. Дом ксяндза апячаталі, сілавікі шукалі нешта і ў касцёле. Пра гэта паведамляе «Вясна».
Вернікі не могуць трапіць у касцёл, бо не маюць ключоў. «Хрысціянская візія» адзначае, што пра лёс святара нічога не ведаюць і кіраўніцтва Каталіцкага касцёлу ў Беларусі. Імша 22 сакавіка ў зачыненым касцёле не адбывалася.
І гэта адзін з фактаў працягу рэпрэсіяў у Беларусі.