
Статкевіча ўзнагародзілі за нязломную мужнасць і ўклад у дэмакратычны рух
Палітык атрымаў прэмію Homo Homini, якую штогод прысуджае чэшская арганізацыя People in Need. Раней яе ўручалі Алесю Беляцкаму, Леаніду Судаленкі і іншым.
Сёлета ўзнагароду за Мікалая прымала ягоная жонка Марына Адамовіч.
Мікалай Статкевіч займаецца беларускай палітыкай з пачатку 1990-х. Ён неаднаразова прысуджаўся да зняволення беларускімі судамі. У 2021-м рэжым пакараў яго 14 гадамі пазбаўлення волі.
11 верасня 2025 года палітыка вывезлі на мяжу з Літвой, аднак ён адмовіўся выязджаць з Беларусі. У суправаджэнні невядомых асобаў Мікалай тады пайшоў у бок Беларусі, пасля чаго інфармацыі пра ягоны лёс не было.
19 лютага 2026 года стала вядома пра яго вызваленне. За кратамі палітвязень перанёс інсульт.