Міжнародны крымінальны суд распачаў расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі

Мінск Навіны

Міжнародны крымінальны суд распачаў расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Інфармацыя пра гэта апублікаваная на афіцыйным сайце суду. Таксама пра гэта піша ў сваім тэлеграм-канале Павел Латушка.

«Расследаванне датычыць злачынстваў супраць чалавечнасці, такіх як дэпартацыя і пераслед шляхам дэпартацыі любой ідэнтыфікаванай групы або калектыву па палітычных матывах, меркавана ўчыненых беларускімі ўладамі»

– адзначаецца ў тэксце.