На беларускую эканоміку могуць паўплываць удары Ірану па суседзях, — эканамічны аглядальнік Махоўскі…

На беларускую эканоміку могуць паўплываць удары Ірану па суседзях, — эканамічны аглядальнік Махоўскі

https://smarturl.click/WRb6D

Першы напрамак — дзяржаўны. Пасьля таго, як супраць Беларусі былі ўведзены санкцыі, таваразварот Беларусі з рэгіёнам вырас у дзясяткі разоў. Калі да 2020-га году гэта было ўсяго недзе 70 мільёнаў долараў у год, дык у 2024 годзе, як казаў амбасадар Беларусі ў Эміратах, адзін толькі беларускі экспарт у Эміраты склаў 3,6 мільярды даляраў.

3,6 мільярда даляраў — гэта вельмі шмат, вельмі вялікія абʼёмы. І калі будуць працягвацца ўдары па Эміратах, (а такая рызыка ёсьць), дык трэба будзе шукаць нейкі новы «хаб», новыя лягістычныя ланцужкі.

Другі напрамак ужо асабісты. Мы ж бачым, як Лукашэнка абжыўся ў Эміратах, як Лукашэнка абжыўся ў Амане. Мы бачым, што ён езьдзіць туды як да сябе дадому, візыты доўжацца тыднямі.

І відавочна, калі пачынаецца вайна, дык гэтая гавань становіцца ўжо не такой ціхай. Магчыма, нават трэба будзе шукаць, куды гэтыя грошы перавезьці.