
Развітанне з Дзянісам Сакалоўскім адбудзецца 9 сакавіка ў Прылуках
Развітанне з беларускім аператарам і журналістам Дзянісам Сакалоўскім пройдзе 9 сакавіка з 10:00 да 13:00 у аграгарадку Прылукі Менскага раёну. Пахаванне адбудзецца на Атолінскіх могілках у 14:00, пасля чаго арганізуюць памінальны стол.
Дачка журналіста Васіліна Сакалоўская папрасіла людзей падтрымаць яе родных. «Калі ласка, прыйдзіце і падтрымаеце маіх бабулю з дзядулем… памаліцеся і падумайце пра майго тату», — напісала яна.
Сакалоўскі больш за 10 гадоў працаваў на «Беларусь-1», а пасля падзей 2020 года далучыўся да страйку супрацоўнікаў БТРК і быў затрыманы па справе «Прэс-клуба». Пасля вызвалення ён эміграваў у Нямеччыну, дзе памёр 21 лютага ў Берліне.
Падрабязнасці — па спасылцы Без VPN