Дэмакратычныя сілы склікаюць аргкамітэт Дня Волі. Старшынём абралі Паўла Севярынца2 сакавіка адбыло…

Дэмакратычныя сілы склікаюць аргкамітэт Дня Волі. Старшынём абралі Паўла Севярынца

2 сакавіка адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па адзначэнні 25 сакавіка. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, палітычных партыяў, а таксама суарганізатары акцыяў у Вільні і ў Варшаве.

Агульным галасаваннем на пасаду старшыні быў абраны Павел Севярынец.

Мэта аргкамітэта — вызначыць агульныя прыярытэты і асноўныя пасланні сёлетняга святкавання Дня Волі, а таксама каардынаваць і падтрымліваць арганізацыю мерапрыемстваў беларускімі дыяспарамі ў розных гарадах і краінах.

Задача аргкамітэта — спрыяць лепшай каардынацыі паміж ініцыятывамі і арганізатарамі акцыяў у розных гарадах.

Наступнае пасяджэнне плануецца ўжо на гэтым тыдні з пашыраным удзелам. Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў дыяспары і ініцыятываў, якія займаюцца арганізацыяй акцыяў да Дня Волі па ўсім свеце. Каб далучыцца, пішыце на гэты адрас: [email protected]

Апошнія гады акцыі да Дня Волі адбываюцца ў розных краінах свету і арганізуюцца беларускімі арганізацыямі і дыяспарамі ў гарадах самастойна.