Ужо сёньня: 70 гадоў «Ніве» — тыднёвіку беларусаў Польшчы → https://www.svaboda.org/a/33693096.html …

4 сакавіка
1837 — Чыкага атрымаў статус гораду.
1917 — у Менску створаны гарадзкі аддзел Усерасейскага земскага саюзу аховы парадку, ад якога вядзе свой адлік беларуская міліцыя.
1928 — на выбарах у польскі сэйм беларусы, нягледзячы на ціск уладаў, абралі 11 сваіх дэпутатаў.
1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва», тыднёвік беларусаў у Польшчы.
1990 — адбыўся 1-ы тур выбараў у Вярхоўны Савет 12-га скліканьня.
Нарадзіліся: Казімер Лышчынскі, Антоніё Вівальдзі, Казімер Ельскі, Казiмiр Петрусевiч, Вінцук Адважны, Васіль Шаранговіч, Васіль Стома, Аляксандар Коршунаў, Міхал Дубянецкі, Валянцін Собаль, Барыс Маісееў, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Гардун, Тацяна Зіненка.
У памяці: Казімір, Якуб Суша, Яўхім Храптовіч, Мікалай Гогаль, Францішак Вярэнька, Нiна Вайтовiч, Карлас Шэрман, Надзея Дземідовіч, Аляксандар Тамковіч, Канстанцін Скуратовіч.