Літоўскаму блогеру, «экспэрту» прапаганды ў Беларусі, абмежавалі свабоду і забаранілі карыстацца інт…

Літоўскаму блогеру, «экспэрту» прапаганды ў Беларусі, абмежавалі свабоду і забаранілі карыстацца інтэрнэтам: https://smarturl.click/5Z9mD

Яго прызналі вінаватым у распальваньні нянавісьці да беларусаў і габрэяў, а таксама ў апаганьваньні месца грамадзкага шанаваньня — у кастрычніку 2020 году ён спрабаваў зьнішчыць каля амбасады Беларусі ў Літве мэмарыял памяці загінулых пасьля 2020 году беларусаў.

Таксама яго абавязалі сплаціць штраф у памеры 12,5 тысяч эўра. Ён уваходзіў у так званы «пул» літоўскіх экспэртаў, якія камэнтавалі для прапагандысцкіх СМІ Беларусі падзеі ў Літве і палітыку літоўскіх уладаў.