Вярхоўны суд ЗША: Дональд Трамп не мае паўнамоцтваў для шырокіх гандлёвых тарыфаў

Мінск Навіны

Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што ў Дональда Трампа няма паўнамоцтваў для ўвядзення шырокіх гандлёвых тарыфаў супраць іншых краінаў. Суд заявіў, што тарыфныя паўнамоцтвы належаць Кангрэсу ЗША.

А Закон аб надзвычайных міжнародных паўнамоцтвах (IEEPA), на падставе якога дзейнічаў Трамп, не можа быць пашыраны для апраўдання шырокіх гандлёвых пошлін.