У Турэччыне пасьля магутнага землятрусу зьклакла беларуска зь дзіцёмАляксандра Акпінар пражывае ў Ха…

У Турэччыне пасьля магутнага землятрусу зьклакла беларуска зь дзіцём

Аляксандра Акпінар пражывае ў Хатаі – адным з найбольш пацярпелых гарадоў Турэччыны. Ні яна, ні яе блізкія не адказваюць на званкі і паведамленьні са ўчорашняга вечара, піша блог «Людзі».

«Мы размаўлялі зь ёю ўчора ўвечары а 23-й гадзіне. Пасьля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь. Бяз сувязі таксама яе блізкія. Мая сяброўка з Турэччыны кажа, што ды яе ніяк не даехаць у Хатай, таму што дарогі перакрытыя, – распавяла сяброўка Аляксандры Марыя для блогу «Людзі».