У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 “Воўчыя Норы” адключылі ацяпленне. Пра гэта паведамляюць правааб…

У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 “Воўчыя Норы” адключылі ацяпленне. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Паводле іх звестак, у калоніі разарвала трубаправодную сістэму пасля маразоў, калі 3 лютага тэмпература паветра апускалася да -25 градусаў.

Цягам апошняга тыдня праваабаронцы паведамлялі пра масавы ціск на палітвязняў у гэтай калоніі: іх адпраўлялі ў ШІЗА. Агулам у калоніі 59 палітвязняў.