
Кальварыйскі касцёл у Менску паўторыць лёс Чырвонага?
«Мінская спадчына» распачынае рэканструкцыю касцёла на Кальварыйскіх могілках Менску. Гэтае дзяржаўнае прадпрыемства з’яўляецца ўласнікам касцёла на Кальварыі, гэтаксама як і Чырвонага касцёла. Акрамя будынку касцёла запланаваная таксама рэканструкцыя капліцаў-пахавальняў і ўваходнай брамы, паведамляе “Спадчына”.
Ці зачыняць яго для вернікаў? Цяперашні кіраўнік касцёла ў Беларусі Юзаф Станеўскі паведаміў, што «парафія будзе вымушана шукаць часовае месца».