
Польская чыгунка не плануе аднаўляць пасажырскае злучэнне з Беларуссю з 1 красавіка. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе ад прэс-службы PKP, які атрымала
@euroradio:
У Польскія чыгуначныя лініі не было пададзена ніякіх заявак або запытаў з боку перавозчыкаў. З 1 красавіка чыгуначнае злучэнне з Беларуссю не плануецца.
Раней у СМІ з’явілася непацверджаная інфармацыя, нібыта пасажырскае злучэнне паміж Польшчай і Беларуссю будзе адноўленае з 1 красавіка 2026 года.
Пасажырскія цягнікі паміж дзвюма краінамі не ходзяць з 2020 года. Спачатку на гэта паўплывала пандэмія кавіду, а потым — санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і міграцыйны крызіс на мяжы.