У Менску зносяць будынкі каля ВаладаркіКаля Пішчалаўскага замка — былога СІЗА №1, вядомага як Валада…

У Менску зносяць будынкі каля Валадаркі

Каля Пішчалаўскага замка — былога СІЗА №1, вядомага як Валадарка, пачалі знос навакольных будынкаў. Паводле плянаў уладаў, сам замак хочуць пераўтварыць у прастору з кавярнямі і культурна-масавымі мерапрыемствамі.

Будынак, які дзесяцігодзьдзямі быў сымбалем рэпрэсій, катаваньняў і зьняволеньня палітычных вязьняў, цяпер спрабуюць «перафарматаваць» у забаўляльную лакацыю.

Пытаньне толькі адно: ці можна накрыць кавярняй месца болю, не назваўшы рэчы сваімі імёнамі і не ўшанаваўшы памяць тых, хто прайшоў праз гэтыя сьцены.

Мая краіна Беларусь