Спецдакладчыкі ААН упершыню афіцыйна звярнуліся да Інтэрпола праз злоўжыванне сістэмай «чырвоных пав…

Спецдакладчыкі ААН упершыню афіцыйна звярнуліся да Інтэрпола праз злоўжыванне сістэмай «чырвоных паведамленняў», якая ўсё часцей выкарыстоўваецца для транснацыянальных рэпрэсій. Эксперты адзначылі, што такія паведамленні могуць супярэчыць Статуту Інтэрпола і правам чалавека, калі яны служаць палітычнаму пераследу.

У звароце прыводзіцца прыклад Сальвадора, дзе ўлады праз Інтэрпол спрабавалі дамагчыся вяртання праваабаронцаў, што ўцяклі ад пераследу. Асобна адзначаецца, што Інтэрпол не павінен распаўсюджваць паведамленні без належнай праверкі, калі існуе рызыка катаванняў, адвольных затрыманняў або рэпрэсій.

Гэта асабліва важна для Беларусі, дзе рэжым рэгулярна выкарыстоўвае Інтэрпол супраць палітычных апанентаў, вымушаных уцякаць за мяжу. Упершыню праблема была афіцыйна сфармулявана на ўзроўні ААН — што дае надзею на з’яўленне міжнародных механізмаў супраць злоўжыванняў з боку дыктатарскіх рэжымаў.