У Магілёўскай вобласці летась забралі з сем’яў 230 дзяцей, якія патрабуюць дзяржаўнай абароны 08.01.2026 Мінск Навіны Летась у Магілёўскай вобласці забралі з сем’яў 230 дзяцей. Было прызнана, што яны маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Агулам у вобласці налічваецца 1840 дзяцей, сем’і якіх трапляюць пад крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча.