У Віцебску ў кватэры трэснула жалезабетонная столь, эвакуявалі 34 чалавек

Мінск Навіны

Надзвычайнае ў Віцебску: у кватэры трэснула столь

Жалезабетонная пліта памерам 1,5 на 6 метраў разышлася ў кватэры на першым паверсе дзевяціпавярховіка на праспекце Перамогі. З пад’езда эвакуявалі 34 жыхароў з іх — чацвярых дзяцей.

Улады прынялі рашэнне ўмацаваць аварыйную пліту тэлескапічнымі апорамі. Пасля гэтага жыхары змогуць вярнуцца ў свае кватэры. Калі вернуцца жыхары аварыйнай і размешчанай вышэй кватэр не паведамляецца.