
У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 года ў Смаленску бальшавікамі была абвешаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў.
ССРБ было адказам бальшавікоў на стварэнне беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі.