1946 год: трагедыя ў Менску, якую доўга хаваліУ ноч з 31 снежня на 1 студзеня, а фактычна 3 студзен…

1946 год: трагедыя ў Менску, якую доўга хавалі

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня, а фактычна 3 студзеня 1946 года, у Менску адбыўся пажар на навагоднім балі ў клюбе імя Дзяржынскага. Загінула каля 170 чалавек.

Ёлка і дэкарацыі з ваты і паперы загарэліся ў момант уключэньня гірляндаў. Людзі апынуліся ў пастцы: лесьвіца была зачыненая на замок, шлях да выхаду перакрыты агнём. Людзі скакалі з трэцяга паверха, спрабавалі ўцячы праз гарышча і «чорны ход».

Асабліва цынічная дэталь: у першую чаргу ратавалі не дзяцей і гасьцей, а сакрэтны архіў, які знаходзіўся ў сутарэньнях будынку — дакумэнты гестапа і НКВД, што мелі «палітычную каштоўнасьць». Людзі — другасныя, паперы — прыярытэт.

Тыповая логіка сыстэмы: архіў важнейшы за жыцьці. І гэта, на жаль, не засталося ў мінулым.

Мая Краіна Беларусь